ЖЫВІ Ў СЭРЦЫ МАІМ, МАТУЛІНА МОВА!

Цэнтр культуры “Віцебск” зноў сабраў творчую моладзь горада. У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, у Цэнтры нацыяльных культур адбыўся конкурс чытальнікаў і выканаўцаў літаратурна-музычных кампазіцый.

У конкурснай праграме выступіла каля 20 навучэнцаў з розных навучальных устаноў горада. Адметна тое, што ў свяце беларускага слова і паэзіі ўдзельнічалі аматары ад 8 да 20 гадоў. Аднак арганізатары вырашылі не размяркоўваць канкурсантаў па ўзроставых катэгорыях.

Конкурс складалі некалькі блокаў: «МАЯ МОВА», «МАЯ БЕЛАРУСЬ» і «ЛIРЫЧНЫ», у якіх выканаўцы прадэманстравалі майстэрства выразнага чытання вершаў на роднай мове.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: Раіса ГРЫБОВІЧ, старшыня журы, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа; Вольга РУСІЛКА, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратуры ВДУ імя П.М. Машэрава; Таццяна ДУБОЎСКАЯ, кандыдат філалагічных навук, вядоўца курсаў “МОВА НАНОВА – ВІЦЕБСК”; Аляксандр НІСНЕВІЧ, рэжысёр; Максім МІШУРНЫ, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Дома культуры ВДАВМ; Фёдар ШКІРАНДА, адказны сакратар журы.

Журы чакаў нялёгкі выбар, але яны паспяхова справіліся са сваёй задачай. Пераможцам конкурсу чытальнікаў і выканаўцаў літаратурна-музычных кампазіцый стаў Арсеній ШАРЭНДА, навучэнец ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №2”.

За актыўны ўдзел у правядзенні свята роднай мовы “…I ПЕРШЫМ БУДЗЕ СЛОВА!”, у межах якога і прайшоў конкурс “ЖЫВІ Ў СЭРЦЫ МАІМ, МАТУЛІНА МОВА”, Цэнтр нацыянальных культуры атрымаў падзяку ад ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

Аддзел рэкламы
ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”
Тэл. 67 22 92

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2017 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».