“ГАРЭЗЛІВЫЯ ПЕРАЗВОНЫ”

Для ўдзельнікаў гэтага калектыву ігра на адным з асноўных беларускіх народных інструментаў не проста хобі, а амаль цэлае жыццё. “ГАРЭЗЛІВЫЯ ПЕРАЗВОНЫ” прапаноўваюць усім аматарам традыцыйнай нацыянальнай музыкі з карысцю і задавальненнем правесці нядзелю. Калі? 18 лютага 2018 года ў 12:00! Дзе? У Цэнтры культуры “Віцебск”!

На працягу 20 гадоў народны ансамбль цымбалістаў з’яўляецца актыўным удзельнікам разнастайных гарадскіх, абласных, міжнародных конкурсаў і фестываляў. Арганізатарам і нязменным кіраўніком ансамбля з’яўляецца выкладчык па класе цымбал у Віцебскім музычным вучылішчы Аліна БЫКАВА.

Калектыў пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства, абнаўляе рэпертуар: вывучваюцца новыя творы музыкаў розных краін, эпох і народаў, кампазітараў даўніны і сучаснасці, класічныя творы і апрацоўкі беларускіх, украінскіх, яўрэйскіх, латышскіх, англійскіх, кубінскіх, бразільскіх мелодый. Менавіта гэтыя творы і прагучаць на канцэрце. Яркія эмоцыі і цёплыя ўсмешкі – гарантаваныя!

Не прапусці! Запрашаем, госці дарагія!

Уваход вольны.
Інфалінія: 66 40 65.

Яна БАГАТЫРОВА,
рэдактар аддзела рэкламы
ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”
Тэл. 67-22-92

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2017 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».