АЎТОГРАФ-СЕСІЯ З NAVIBAND

Навіна-маланка! Роўна за месяц да свайго сольнага выступу ў Віцебску гурт NAVIBAND сустрэнецца з фанатамі для фота- і аўтограф-сесіі!

Сустрэча адбудзецца ўжо заўтра, 1 лютага. Гасцей чакаюць у арт-пабе “ТОРВАЛЬД” (вул. Талстога, 1) а 19.00.

Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» гурт NAVIBAND 2 сакавіка 2018 года ў 19.00 прэзентуюць у Віцебску сваю новую працу – альбом «Адной дарогай».

Пасля канцэртаў у Варшаве ды Нью-Йорку NAVIBAND завiтаюць у Віцебск, дзе 2 сакавіка ў 19.00 у канцэртнай зале “Віцебск” (круглая зала) пройдзе iх сольны канцэрт, на якiм можна будзе пачуць песнi з новага альбома i ўсе хiты гурта.

Квіткі: 15.00-25.00 рублёў
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by

Касы: (0212) 63-93-92  
Інфалінія: (0212) 67-22-92, (029) 712-1111

Аддзел рэкламы
ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”
Тэл. 67-22-92

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2017 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».