НА КУПАЛЛЕ ХЛОПЦЫ ГУЛЯЛІ, ДЗЕЎЧЫНЫ ГУЛЯЛІ, ПАПАРАЦЬ ШУКАЛІ 6+

Самае яскравае летняе свята адбудзецца 6 ліпеня ў Мазурына! Дазвольце купальскім фарбам гарачага ліпеня размаляваць гэты дзень! 

Народнае свята пачнецца ў комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі ў поўдзень і працягнецца да самага вечара. На працягу ўсяго дня дзейнічае комплекс атракцыёнаў і пункт пракату спартыўнага інвентару. На пачатку – святочныя забавы з удзелам папулярных вядучых і творчых выканаўцаў, а таксама канцэртныя выступленні творчых калектываў Цэнтра культуры “Віцебск”. Выхаванцы Моладзевага грамадскага аб’яднання “Коннаспартыўны клуб “Каліпса” падрыхтавалі для вас касцюмаваную тэматычную праграму і майстар-клас па верхавой яздзе. Абавязкова падрыхтуйцеся да конкурсу на лепшы вянок і букет з палявых кветак! Удзельнічайце ў інтэрактывах і гульнях ад вядучых і атрымлівайце падарункі! Для аматараў ласункаў – родныя беларускія прысмакі і літоўская ярмарка “Казюкас”!

Прыемная навіна! Таксама ў свяце прыме ўдзел Фестываль фарбаў #БелХолі. Менавита яны будуць забаўляць нас да 21 гадзіны. Маладыя людзі падгатавалі шмат цікавостак: і розыгрыш, і яскравых артыстаў і шмат весялосці!

Вогнішча і варажба, забаўкі і гульні, карагоды і фотасесія,  танцпляцоўка і фаер-шоу – што яшчэ трэба для адзначэння Купалля? 6 ліпеня а 12 гадзіне парк Мазурына чакае вас!

Инфалінія: 56 23 75.

Падрабязнасці на www.gck.by

Аддзел рэкламы
ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»
Тел. 67-22-92

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2018 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».