«ГарбузINN». Гастранамічнае свята для ўсіх узростаў

Самы магічны дзень кастрычніка набліжаецца… 31 чысла запрашаем усіх на Гастранамічнае свята для ўсіх узростаў «ГарбузINN». Адкрыем вам таямніцу – асаблівымі ўдзельнікамі свята стануць акцёры моладзевага тэатра «КОЛА». Цік-так! Чараўніцтва побач!

Ад 12:00 да 23:00 на пачатку вуліцы Талстога гасцей чакае шмат гарбузоў… Вельмі шмат гарбузоў!

Галоўным сюрпрызам дня стане моладзевы тэатр «КОЛА». Акцёры пакажуць свае яскравыя перфомансы на хадулях і іншыя тэтралізаваныя прадстаўленні.

А таксама ўсіх наведвальнікаў чакаюць:
— цікавыя стравы з гарбуза і іншыя пачастункі;
— конкурс гарбузоў на самы вялікі, прыгожы ці самы незвычайны;
— спаборніцтва па выразанні фігур з гарбуза ад студэнтаў-мастакоў і дызайнераў;
— майстар-класы па дызайну і кулінарыі ад рамеснікаў горада для дзяцей і іх бацькоў;
— бясплатная акцыя «ПАЧАСТУЙ БАЦЬКОЎ ГАРБУЗОВЫМ СУПАМ» для тых, хто прыйдзе з бацькамі ў «залатым» узросце або з дзядулямі і бабулямі;
—  цудоўная фотазона;
— канцэрты для моладзі ад вулічных музыкаў і фаер-шоў увечары.

Сачыце за падрабязнай праграмай мерапрыемства ў сацыяльных сетках арт-паба «ТОРВАЛЬД».

Iнфалiнiя: +375 (29) 517-46-79

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2020 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».