Менавіта гэтыя радкі вядомага беларускага паэта Уладзіміра ДУБОЎКІ сталі лейтматывам сумеснай выставы народнага клуба кветкаводаў-аматараў і клуба аматараў вышыўкі “ЧАРОЎНАЯ НІТКА” Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК”, прысвечанай Году народнага адзінства. 13 верасня 2021 года а 15 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і прэзентацыя выставы.
Сюжэты прац, прадстаўленых на выставе “О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА…” даволі разнастайныя, як і тэхніка выканання і ступень складанасці. Аднак усе яны аб’яднаныя адзінай тэматыкай – любоўю да роднага краю. Гэта выразна адлюстроўваецца ў кветкавых і бытавых нацюрмортах, пейзажах і іншых работах клуба аматараў вышыўкі, у вытанчаных кветкавых і раслінных кампазіцыях, нават сапраўдных інсталяцыях з гарадніны клуба кветкаводаў-аматараў.
Восеньская экспазіцыя клуба кветкаводаў-аматараў будзе таксама прадстаўлена 14 верасня з 10:00 да 16:00 у актавай зале Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК”.
Работы клуба аматараў вышыўкі можна пабачыць у фае трэцяга паверху Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК” штодзённа з 10:00 да 19:00. Экспазіцыя працуе да 30 верасня.
Уваход вольны.