О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА…

13 верасня у Цэнтры культуры “ВІЦЕБСК” адбылася ўрачыстая прэзентацыя сумеснай выставы “О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА…” народнага клуба кветкаводаў-аматараў і клуба аматараў вышыўкі “ЧАРОЎНАЯ НІТКА”, прысвечанай Году народнага адзінства. Гэта першае творчае аб’яднанне калектываў. На адкрыцці ўнікальнага праекта прысутнічалі кіраўнікі калектываў, госці і генеральны дырэктар Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК” Глеб ЛАПІЦКІ.

Усе прысутныя падкрэслівалі вытанчаную прыгажосць прадстаўленых вышытых работ і кветкавых кампазіцый, а таксама агульны пасыл выставы.

Сюжэты прац, прадстаўленых на выставе  “О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА…” даволі разнастайныя, як і тэхніка выканання і ступень складанасці. Аднак усе яны аб’яднаныя адзінай тэматыкай – любоўю да роднага краю. Гэта выразна адлюстроўваецца ў кветкавых і бытавых нацюрмортах, пейзажах і іншых работах клуба аматараў вышыўкі, у вытанчаных кветкавых і раслінных кампазіцыях клуба кветкаводаў-аматараў. Сапраўдныя інсталяцыі з гародніны размесціліся ўздоўж фасада Цэнтра культуры і іх можа пабачыць кожны мінак, які сочыць па вуліцы Леніна.

Прыемным сюрпрызам выставы стала дэгустацыя разнастайных гатункаў мёду і духмянай травяной гарбаты.

Восеньская экспазіцыя клуба кветкаводаў-аматараў будзе таксама прадстаўлена 14 верасня з 10:00 да 16:00 у актавай зале Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК”.

Работы клуба аматараў вышыўкі можна пабачыць у фае трэцяга паверху Цэнтра культуры “ВІЦЕБСК” штодзённа з 10:00 да 19:00. Экспазіцыя працуе да 30 верасня.

Уваход вольны.

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2020 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».