МАСЛЕНІЦА Ў ПАРКУ МАЗУРЫНА

6 сакавіка 2022 года адбудзецца самае вясёлае, насычанае і маляўнічае свята гэтай вясны. Запрашаем вас на шырокую і смачную МАСЛЕНІЦУ ў парку МАЗУРЫНА!

Cвяточнае тэатралізаванае гулянне, прысвечанае развітанню з зімой пачнецца аб 11 гадзіне.

Захапляльную канцэртную праграму для вас падрыхтавалі творчыя калектывы Цэнтра культуры “ВIЦЕБСК”. Знойдзецца час і на традыцыйныя масленічныя забавы. Самыя разумныя змогуць прыняць удзел у займальных конкурсах і віктарынах. Самыя спрытныя — выпрабаваць поспех у пакарэнні масленічнага СЛУПА. Пераможцаў чакаюць прызы ад ААТ “НІКА”, “ВЕСТА”, “ВІЦЕБСКІЯ ДЫВАНЫ”, ТАА “АРЭНА-ПІЦА”, кафэ “САВА”, аўташколы “СВЕТЛАФОР”, сеткі заакрамаў «КОТ И ПЁС» і інш.

Паказальныя выступленні ад народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “ВАРГЕНТОРН” і конна-спартыўнага клуба “КАЛІПСА”, спартыўныя спаборніцтвы і прадстаўленні, дзіцячыя майстар-класы (роспіс пернікаў, выраб масленічных абярэгаў,  выпяканне бліноў), песні, гульні, танцы – у вясновым парку знойдзецца ўсё для актыўнага адпачынку як дарослых, так і самых маленькіх.

Кульмінацыяй свята стане традыцыйнае спальванне масленічнага пудзіла.

Вядома ж, чакайце і кiрмаш святочных страў. Прысмакі на любы густ: мяса, шашлык з гарнірам, залацістыя дранікі,  бульбачка, аладкі і блінцы, гарбата і іншыя гарачыя напоі.

Нагадваем – для вас працуюць пункт праката спартыўнага iнвентару і паркавыя атракцыёны.

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2020 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».