МАСЛЕНІЦА Ў МАЗУРЫНА

Гэй ты, Масленіца! Хопіць насы ад марозу хаваці  будзьма вясну сустракаці! Парк “МАЗУРЫНА” запрашае дзетак і іх бацькоў на Масленіцу, каб спрычыніцца да ўсіх народных традыцый старажытнага свята! 

І, скажам вам па сакрэце, столькі цікавостак і сюрпрызаў нават мы самі не чакалі! Нашыя продкі палілі пудзіла Масленіцы (мы таксама будзем!) – гэта было сімвалам спальвання і забыцця ўсяго негатыву. Таксама неабходна было пасядзець за багатым сталом і наласавацца на ўсе сем тыдняў будучага Вялікага паста. У гэтым нам дапамогуць літоўскія майстры ярмаркі “Казюкас”.

Таксама вас чакае:

  • майстар-клас «И румян, и красив получается блин!»;
  • кірмаш літоўскіх страў;
  • паказальныя выступленні клуба прафесійнай дрэсіроўкі сабак “WOLF”;
  • паказ калекцый дзіцячага адзення“Зіма-вясна” фірмы “Артус”;
  • канцэртная-забаўляльнаяпраграма ад творчых калектываў горада і Цэнтра культуры “Віцебск”;
  • інтэрактыўныя гульні і забавы для дзяцей і бацькоў;
  • паказальныя выступы моладзевага грамадскага аб’яднання “Коннаспартыўны клуб “Каліпса” і яшчэ шэраг цікавостак ад Цэнтра культуры “Віцебск” і міжнароднай ярмаркі народных рамёстваў “Казюкас”.

І гэта толькі маленькая частка ўсіх прыгод!
Гульні ды загадкі, блінкі ды аладкі!
Далучайцеся, вясна не прыйдзе, калі яе не пагукаць як след!

 Аддзел рэкламы
ДУ «Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК»
Тел. 67-22-92

При перепечатке материалов и использовании их в любой форме, в том числе и в электронных СМИ, а также в Интернете, активная ссылка на источник на сайте «Центра культуры «Витебск» обязательна.
Copyright © 1992-2020 Государственное учреждение «Центр культуры «Витебск».